БЕЛ Ł РУС

БАТЭ падзякаваў заўзятарам за падтрымку

24.10.2012 / 10:13

Nashaniva.com

Футбольны клуб БАТЭ выказаў падзяку заўзятарам, якія сабраліся ў аўторак на стадыёне «Дынама» (0:3),
гаворыцца на афіцыйным сайце беларускага клуба.

«Ваша падтрымка стала важнай часткай выдатнай футбольнай атмасферы на паядынку з „Валенсіяй“, якую адзначылі ўсе, у тым ліку і прадстаўнікі УЕФА. Нягледзячы на не самае прыемнае надвор’е і цяжкі паядынак, заўзятары працягвалі горача перажываць за БАТЭ.

Гэтым разам камандзе не ўдалося парадаваць сваіх прыхільнікаў набранымі ачкамі. Тым не менш у „жоўта-сініх“ у запасе яшчэ тры матчы Лігі чэмпіёнаў, у якіх яны будуць змагацца з усіх сіл дзеля заўзятараў. Да перамогі — разам!»

Наступны матч БАТЭ правядзе 7 ліістапада ў Валенсіі. 20 лістапада гульня ў Мінску з «Лілем». Верагодна, калі Беларусь не пяройдзе на зімовы час, матч БАТЭ — «Ліль» пачнецца у 20-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула