БЕЛ Ł РУС

Мінімальныя цэны на гарэлку і каньяк вырастуць на 50%

24.10.2012 / 10:20

СГ; інф. БелТА

Дадзенае рашэнне прынята пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 кастрычніка 2012 г. №87.

Пастанова мае назву «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2011 № 49», якая ўстанаўляла новыя гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28%.

У Мінэканомікі адзначылі, што гранічныя мінімальныя цэны на гарэлку ўстанаўліваюцца на ўзроўні самых нізкіх фактычна існуючых цэн у рознічным гандлі. Такім чынам, з 25 кастрычніка лімітавая мінімальная цана (рознічная) за 0,5 л гарэлкі крэпасцю 40% з коштам спажывецкай тары складзе Br29,6 тыс. Папярэдняя цана трымалася з 26 красавіка, яна складала 19,6 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула