БЕЛ Ł РУС

Акцыянеры абутковага прадпрыемства «Прамень» не захацелі аддаць акцыі прадпрыемства дзяржаве

24.10.2012 / 11:51

ЯМ

Пытанне аб стварэнні дзяржаўнага абутковага холдынгу пад пытаннем.

Пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Прамень» прайшло 23 кастрычніка. Паводле інфармацыі «Бізнэс-навінаў», на ім большасць акцыянераў выступіла супраць правядзення дадатковай эмісіі акцый. Не хапіла прыкладна 9% галасоў.

Гэта паставіла пад пытанне стварэння дзяржаўнага абутковага холдынгу. У планах чыноўнікаў было павялічыць долю дзяржавы ў «Промні» з 0,018% да 35%.
У абутковы холдынг таксама мусіў быць уключаны «Белвест» (55% доля дзяржавы).

Зрэшты, дадатковую эмісію акцый дзяржава прапаноўвала і ўласнікам кандытарскай «Камунаркі». У выніку канфлікт быў вырашаны нацыяналізацыяй прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула