БЕЛ Ł РУС

Сёння на філфаку — «Амелі» па-беларуску

24.10.2012 / 11:55

Nashaniva.com

24 кастрычніка. Філфак БДУ (Маркса, 31). 19.00.

Беларускі кінаклуб «Рухапіс» запрашае на прагляд беларускамоўнай версіі культавага французскага фільма «Неверагодны лёс Амелі Пулен».

Кароткі змест: ці ведаеце вы, што ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым свеце, нават самыя нязначныя, узаемазвязаныя самым дзіўным і цудоўным чынам?

Як палёт малюсенькай мухі можа выклікаць дзесьці далёка магутны ўраган, так і дзіўныя і, на першы погляд, незразумелыя ўчынкі ціхай і самотнай дзяўчыны, якая жыве ў свеце сваіх фантазій, могуць назаўжды змяніць жыццё зусім розных людзей, падарыўшы ім шчасце і надаўшы іх навакольнаму свету яркіх, галавакружных фарбаў.
Гэтую дзяўчыну завуць Амелі Пулен.

Фільм будзе паказаны 24 кастрычніка ў 19.00 па адрасе: вул.Маркса, 31, аўдыторыя 304, філалагічны факультэт БДУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула