БЕЛ Ł РУС

Продажы Windows 8 стартавалі ў Беларусі

27.10.2012 / 09:56

Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Microsoft у Беларусі Міхаіл Маханёк.

Паводле яго слоў, пакуль Windows 8 не мае інтэрфейсу, які дае магчымасць працаваць з выкарыстаннем беларускай мовы.

Між тым платформа прадстаўлена на рускай, англійскай, французскай, іспанскай і некаторых іншых мовах.

Продажы аперацыйнай сістэмы Windows 8 стартавалі ў пятніцу адначасова ў большасці краін свету. Новая аперацыйная сістэма будзе адрознівацца ад папярэдніц арыентацыяй на работу з сэнсарнымі экранамі. Карыстальнікам стане прасцей уводзіць даныя тактыльным спосабам.

Карпарацыя Microsoft зрабіла платформу больш мабільнай.
Так, Windows 8 будзе адначасова ўстанаўлівацца на персанальныя і партатыўныя камп’ютары, планшэты і смартфоны. Хоць звычайна для мабільных устройстваў выкарыстоўваюцца асобныя аперацыйныя сістэмы. У АС прадстаўлена апошняя 10-я версія браўзера Internet Explorer, таксама арыентаваная на сэнсарныя ўстройствы.

З моманту выпуску мінулай АС — Windows 7 — мінула амаль тры гады. Усяго ў свеце больш за 1,3 млрд. чалавек карыстаюцца аперацыйнымі сістэмамі кампаніі Microsoft.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула