БЕЛ Ł РУС

МакКартні: Ёка Она не вінаватая ў распадзе Beatles

29.10.2012 / 10:23

Ёка Она не нясе віны за распад гурту The Beatles, заявіў Пол МакКартні ў новым тэлевізійным інтэрв’ю.

«Яна сапраўды не вінаватая ў распадзе групы, — сказаў у гутарцы з вядомым тэлевядучым Дэвідам Фростам 70-гадовы МакКартні. — Яе няма ў чым вінаваціць».

Паводле яго слоў, Джон Ленан збіраўся сыходзіць з групы ў любым выпадку.

Гэтыя выказванні наносяць удар па вядомай тэорыі, згодна з якой Ёка Она нясе адказнасць за тое, што знакаміты гурт разваліўся.

Інтэрв’ю МакКартні будзе паказана па англамоўным тэлеканале «Аль-Джазіра» ў лістападзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула