БЕЛ Ł РУС

У Мёрах — суд над маладафронтаўцамі

29.10.2012 / 11:20

Рамана Васільева і Змітра Крамянецкага затрымалі 27 кастрычніка нібыта за дробнае хуліганства. Суд пройдзе ў Мёрскім райсудзе.

Затрыманне адбылося ў Мёрах (Віцебская вобласць): Васільеў і Крамянецкі былі гасцямі на вяселлі свайго сябра, таксама маладафронтаўца, Міколы Дземідзенкі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі Зьмітра Крамянецкага, а Рамана Васільева затрымалі, калі ён ужо вяртаўся ў Мінск — спынілі машыну, у якой ён ехаў.

Паплечнікі Васільева і Крамянецкага лічаць, што хлопцаў затрымалі прэвентыўна, бо яны меліся ўдзельнічаць у шэсці і мітынгу ў Курапаты, якія адбыліся ў Мінску 28 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула