БЕЛ Ł РУС

Суд над маладафронтаўцамі ў Мёрах: адзін у шпіталі, другі ў турме

29.10.2012 / 20:53

Сяброў «Маладога фронту» Рамана Васільева і Змітра Крамянецкага вінавацяць у дробным хуліганстве.

Суд Мёрскага раёна звінаваціў Змітра Крамянецкага ў брыдкаслоўі і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.

Cуд над Раманам Васільевым адкладзены на няпэўны час. З дыягназам «гіпертанічны крыз» хлопца пакінулі ў шпіталі пад міліцэйскай аховай. Працяг суда над ім адбудзецца пасля выпіскі.

Маладых людзей затрымалі ў суботу пасля вяселля Міколы Дземідзенкі і Алесі Раманюк, якое прайшло ў Мёрах (Віцебская вобласць).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула