У БДУ стартавала кампанія «паляваньня на вядзьмарак»
З факультэту міжнародных дачыненьняў настойліва «просяць» Арцёма Лябедзьку і Юлю Казуліну.
Апошнім часам пачалі актыўна тыражавацца чуткі пра магчымае закрыцьцё факультэта міжнародных дачыненьняў. І зьвязана гэта не з неабходнасьцю рэарганізацыі навучальнага працэсуці павышэньня эфэктыўнасьці кіраваньня, а з прозьвішчамі двух студэнтаў — Юлі Казулінай і Арцёма Лябедзькі.
Здаецца, адміністрацыя хоча любым коштам «выдавіць» маладых людзей з унівэрсытэту. Студэнтам факультэту ўціскаюць у сьвядомасьць перакананьне, што праз гэтых двух «таварышаў» ўзьнікаюць праблемы ва ўсяго факультэту.