БЕЛ Ł РУС

На Дзяды на беларуска-літоўскай мяжы будуць дадатковыя пункты спрошчанага пропуску

31.10.2012 / 10:32

У сувязі з Днём усіх святых 1–2 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы будуць дадаткова працаваць некаторыя пункты спрошчанага пропуску. Пра гэта БелаПАН паведаміў
памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

Так, 1 лістапада з 10.00 да 17.00 будзе адкрыты пункт спрошчанага пропуску «Клевіца» на тэрыторыі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пункт спрошчанага пропуску «Кемелішкі» на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці будзе функцыянаваць 1 і 2 лістапада з 10.00 да 17.00.

Дадаткова 1 лістапада з 8.00 да 20.00 будзе працаваць пункт спрошчанага пропуску «Лынтупы» на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне на памежнай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула