БЕЛ Ł РУС

3 лістапада разам ускладзём кветкі на магілу Коласа

31.10.2012 / 11:23

Nashaniva.com

3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Нямногія ведаюць, што Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) быў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яшчэ менш людзей чулі, што Канстанцін Міцкевіч у чэрвені 1917 г. быў абраны ў склад Цэнтральнага Камітэта БСГ, а ўвосень таго ж года партыя вылучыла яго кандыдатам у дэпутаты Устаноўчага сходу Расіі.

3 лістапада тыя, хто шануе талент класіка, сацыял-дэмакраты і людзі іншых перакананняў прыйдуць з кветкамі да яго магілы на Вайсковых могілках (вул. Казлова).

Ускладанне кветак адбудзецца ў 12 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула