БЕЛ Ł РУС

Пачаўся збор сродкаў на помнік Вінцэнту Гадлеўскаму ў Трасцянцы

31.10.2012 / 13:43

Nashaniva.com

24 снежня споўніцца 70 гадоў ад яго забойства гестапаўцамі.

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Маладога Фронту ініцыявалі збор сродкаў на ўсталяванне помніка ксяндзу-адраджэнцу Вінцэнту Гадлеўскаму.

Ужо распрацаваныя шыльды, якія плануецца павесіць у месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Гадлеўскага: у Вільні, Мінску, Жодзішках, паведаміў сайт БХД.

Таксама ідзе збор подпісаў па перайменаванні назваў савецкіх вуліц у гонар святара ў гарадах, дзе ён служыў — у Глыбокім, Мёрах, Гродне і Слоніме.

У Трасцянцы, месцы расстрэлу гестапаўцамі Вінцэнта Гадлеўскага, плануецца ўсталяваць помнік.

24 снежня, ў 70-ю гадавіну гібелі святара, пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы.

Айцец Вінцэнт Гадлеўскі (нар. у 1898) у пачатку ХХ стагоддзя адным з першых пачаў служыць у касцёле па-беларуску.
Ён браў удзел ва Усебеларускім з’ездзе 1917,
уваходзіў у Раду БНР, пераклаў на беларускую мову Новы Запавет,
быў заснавальнікам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і рэдактарам газеты «Крыніца».
Польскія ўлады саджалі яго ў турму за беларускую дзейнасць.
Падчас нямецкай акупацыі
быў галоўным школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусь, служыў у Чырвоным касцёле ў Мінску. З часам пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку ў дачыненні да беларускага народа.
Быў арыштаваны нямецкай паліцыяй у Мінску ў ноч на 24 снежня 1942. Быў
закатаваны ў Трасцянцы.

Сродкі на ўсталяванне мемарыялу можна ахвяраваць:
ф-л 514 ААТ «ААБ Беларусбанк», УНП

100420097, код банка 614, р/р 3819382102369. Абавякова пазначаць у

назначэнні: ахвяраванне на дабрачынны рахунак №.000001.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула