БЕЛ Ł РУС

«Мая пазіцыя ёсць апазіцыя»: гродзенскі панк-гурт Tlusta Lusta запісаў новы альбом

31.10.2012 / 14:48

ЮУ

+трэйлер

Альбом «Пераначуеш — больш пачуеш» мае выйсці сёлета.

Гарадзенскі гурт Tlusta Lusta узнік у 2006 годзе, і стаў лакальнай з’явай — хлопцы выконвалі панк і грайндкор, у 2008-м запісалі першы альбом, перамаглі на «Басовішчы-2008», пасля чаго гурт з даляглядаў амаль знік.

Тым не менш «Першы блін» (так называлася дэбютная кружэлка «Лусты») з песнямі на вершы Купалы і Цёткі трапіў у рэйтынгі найлепшых рэлізаў года.

Цяпер на інтэрнэт-старонках гурту з’явілася інфармацыя пра тое, што ў 2012 годзе мусіць выйсці другі альбом з назвай «Пераначуеш — больш пачуеш». З’явіўся і музычны трэйлер альбома.

Музыкі за чатыры гады свой драйв не згубілі,

у песнях пануе выйграшнае спалучэнне духавых і гроўлінга
, кожную песню кідае з панку ў метал і назад. Тэксты простыя і бескампрамісныя: напрыклад, «Мая пазіцыя ёсць апазіцыя».

Рэліз абяцае быць цікавым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула