БЕЛ Ł РУС

29-гадовы беларус з Горак стаў даляравым мільянерам у Маскве

31.10.2012 / 14:14

Пра маладога мільянера распавёў расійскі Першы канал у праграме «Хай гавораць».

Дзмітрый Юрчанка з’ехаў з Горак у Маскву і там стаў сапраўдным даляравым мільянерам. 24 кастрычніка яго паказалі ў тэлепраграме «Хай гавораць» расійскага Першага канала. Тэма эфіру была «дваццацігадовыя мільянеры».

Дзмітрый заснаваў у Маскве кампанію «Кнопка жыцця».
Гэта першая фірма ў Расіі, якая аказвае паслугі ў сферы personal emergency, г.зн. сістэм сігналізавання пра надзвычайныя сітуацыі, напрыклад, пра падзенне або страту свядомасці.

Вось што піша пра бізнэс Юрчанкі kommersant.ru:

«Прадпрымальнік з беларускага горада Горкі, які толькі што скончыў праграму МВА маскоўскай бізнэс-школы «Сколкава», запазычыў гэтую ідэю падчас стажыроўкі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

У ЗША кампанія Lifewatch пачала даваць такую ​​паслугу ўжо ў 1980 годзе.

Пажылому чалавеку або інваліду, якому стала дрэнна, дастаткова было націснуць «трывожную кнопку», і сігнал перадаваўся спачатку ў цэнтр падтрымкі кампаніі, а затым у службу хуткай дапамогі.

Новы «маласямейны» ўклад, які спарадзіў мільёны адзінокіх старых, зрабіў паслугу personal emergency запатрабаванай і стварыў новы рынак. Сёння, праз 30 гадоў, яго гадавы абарот у ЗША складае $1,5 млрд».

Як прызнаўся ў эфіры «Хай гавораць» сам Дзмітрый, яго прыбытак у 2012 годзе дасягнуў 45 мільёнаў даляраў.

Гаворка ідзе пра сына былога дырэктара ААТ «Горацкая райаграпрамтэхніка» Міхаіла Васільевіча Юрчанкі.

Дзмітрый Юрчанка нарадзіўся ў 1983 годзе. У 21 год пераехаў з Горак у Маскву, вывучыў англійскую мову, прайшоў шлях ад асістэнта да фінансавага дырэктара і паступіў у Маскоўскую школу кіравання «Сколкава». Досвед прадпрымальніцкай дзейнасці: AdOffer, Investbutique.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула