БЕЛ Ł РУС

Міліцыю вывелі на збор капусты — фотафакт

1.11.2012 / 9:52

Міліцыянты дапамагаюць убіраць капусту пад Мінскам, у сельгаспрадпрыемстве непадалёк ад Кургана Славы.

«Яны кожны дзень прыязджаюць. Хлопцы маладыя, моцныя, хутка грузяць», — дзеліцца адзін з працаўнікоў.

І сапраўды, два ўзводы ў звыклых шэрых куртках з надпісам «міліцыя» на спінах, дэманструючы незвычайную спрыт і добрую фізічную падрыхтоўку, у лічаныя хвіліны загружаюць капустай прычэп.

Уборачная для беларусаў — гэта апошні рубеж абароны, на якім аказваюцца і ідэолаг, і беспрацоўны, і міліцыянт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула