БЕЛ Ł РУС

У Магілёве школьнікі разулі на вуліцы нецвярозага чалавека

1.11.2012 / 10:1

У Магілёве затрыманыя трое падлеткаў, якія каля прыпынку грамадскага транспарту на вул. Падгорнай абрабавалі 29-гадовага магілёўца.

10-класнікі позна вечарам заўважылі каля прыпынку мужчыну, які быў нападпітку, і «прапанавалі» яму дапамагчы дабрацца да дома. Нецвярозы магілёвец з радасцю згадзіўся. Аднак варта было кампаніі трохі адысці ад прыпынку, як павадыры рэзка памянялі свае планы:

у разгубленага спадарожніка яны скралі мабільны тэлефон, гадзіннік і нават знялі красоўкі.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, і ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў яго крыўдзіцелі былі затрыманыя.

Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да падлеткаў распачата крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне». Правапарушальнікам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула