БЕЛ Ł РУС

Туман: Затрыманы прылёт чатырох рэйсаў у мінскім аэрапорце

1.11.2012 / 11:49

З-за ўмоў надвор’я ў нацыянальным аэрапорце Мінск затрыманы прылёт чатырох рэйсавых самалётаў.

Затрыманыя рэйсы кампаній «Аэрафлот» SU-1830 з Шарамецьева, Aerosvit Airlines VV-485/B2-485 і два рэйсы «Белавія» — B2-984/S7-4433 і B2-984/UN-6283.

Усе гэтыя самалёты павінны прыбыць у аэрапорт бліжэйшым часам.

Акрамя таго, у аэрапорце ў сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю самалёта быў затрыманы рэйс SU-1835 кампаніі «Аэрафлот». Самалёт павінен быў вылецець у 6 гадзін раніцы. «Аэрафлот» выслаў у Мінск іншы самалёт. Вылет пасажыраў гэтага рэйса прызначаны на 13 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула