БЕЛ Ł РУС

Адзін чалавек загінуў, двое траўмаваныя ў выніку сутыкнення легкавіка з экскаватарам

1.11.2012 / 11:52

Адзін чалавек загінуў і двое атрымалі траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 31 кастрычніка на 494-м кіламетры трасы Мінск — Брэст — мяжа РФ.

У Крупскім раёне 35-гадовы мінчанін на "Додж Гранд Караване", не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з экскаватарам, які стаяў на раздзяляльнай паласе.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння, а яго пасажыры — 1978 і 1975 гадоў нараджэння былі шпіталяваныя ў Крупскую цэнтральную раённую бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула