БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць бярозавыя магніцікі са Сталіным

1.11.2012 / 12:26

Незвычайныя турыстычныя сувеніры прапануе сталічная фірма «Электа».

Пабачыць беларускія турыстычныя сувеніры можна на выставе «Культбытхозтовары-2013» у сталічным БелЭкспа,

дзе Мінгандлю выставіла некаторыя дасягненні беларускай вялікай і малой прамысловасці.
На адным са стэндаў невялікае мінскае прадпрыемства «Электа» выставіла сваё ноў-хаў — магніцікі для турыстаў з бярозавай кары. Кансультант расказвае, што працэс вытворчасці просты.

«Працэс просты — трэба паехаць у лес, знайсці паваленую бярозу, надраць кары. Затым усё гэта ў хатніх умовах выразаецца, абпальваецца».

Незвычайны ў магніціках не толькі матэрыял, але і сюжэты. Сярод традыцыйных выяваў Нацбібліятэкі і Чырвонага касцёла можна пабачыць… статую свабоды з Нью-Ёрка, партрэт Міхаіла Жванецкага і нават Іосіфа Сталіна.
Гандляры тлумачаць гэта мастацкім крэатывам:

«Крэатыўнічаем, спрабуем. Нешта ў галаву прыходзіць.

Ведаеце, Сталіны карыстаюцца поспехам.
У нас ужо Сталінаў дзесяць у народ пайшло».

Ёсць і звычайныя магніцікі. Каштуюць 10 тысяч. Гандляры гавораць, што замежнікам такі кошт вельмі даспадобы.

На жаль, мне магніцікаў са Сталінам ужо не хапіла. Шкада. Пасля Хэлаўіна самае тое.

Каштуюць бярозавыя Сталіны і іншыя магніцікі з бяросты 25 тысяч рублёў.
На развітанне прадпрымальнік мяне суцяшае. Гаворыць, што на замову могуць намаляваць яшчэ, любых памераў і канфігурацый.

А вось сучасных беларускіх палітыкаў на магніціках пакуль не пабачым. Крэатыўныя прадпрымальнікі не рызыкуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула