БЕЛ Ł РУС

У Літве мінімалка можа быць павышана да 3,5 млн рублёў

2.11.2012 / 12:55

Са студзеня 2013 г. мінімальны заробак у Літве можа падняцца да 1100 літаў (318 еўра, або 3 млн 500 тыс. беларускіх рублёў), сказаў адзін з членаў левацэнтрысцкай кааліцыі лідар Партыі працы Віктар Успаскіх.

«Я прадставіў дыяграму, які ўплыў акажа павышэнне мінімалкі на першым этапе да 1100 літаў», — сказаў ён журналістам у сераду пасля сустрэчы партнёраў па кіруючай кааліцыі.

Паводле яго звестак, пасля павышэння мінімалкі фонды заробкаў асобных дзяржсектары павялічацца на 3–6%. Успаскіх падкрэсліў, што гэтыя грошы будуць заахвочваць спажыванне і прынясуць дадатковы даход дзяржбюджэту.

Паводле яго слоў, гэтую ідэю падтрымала большасць партнёраў па кааліцыі.

Цяпер мінімальны заробак у Літве складае 850 літаў (265 еўра) «на паперы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула