Канада хоча стаць супердзяржавай
Краіна, якую раней называлі проста «шапкай ЗША», ставіць перад сабой амбітныя планы. Кансерватыўны ўрад Стывена Харпера падтрымлівае дух новага, нават трохі агрэсіўнага канадскага нацыяналізму. Амбіцыі грунтуюцца на выдатных эканамічных поспехах: па ВУП на душу насельніцтва Канада абагнала ЗША, канадскі даляр мацнейшы за амерыканскі. А галоўнае — другая па плошчы краіна свету Канада адкрыла і паспяхова распрацоўвае вялізныя радовішчы нафтавых пяскоў. Пацяпленне ж клімату прывядзе да таго, што стануць даступнымі карысныя выкапні канадскага Запаляр’я. Усё гэта надае