БЕЛ Ł РУС

Забіў брата і кінуў яго цела ў калодзеж

5.11.2012 / 19:07

У Івацэвіцкім раёне мясцовы жыхар падазраецца ў забойстве роднага брата.

Як паведаміў БелаПАН начальнік Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Лішко, злачынства было ўчыненае ў вёсцы Краі 3 лістапада каля 23.00 у доме, дзе жылі браты.

Паводле папярэдніх звестак, падчас сваркі 44-гадовы мужчына нанёс некалькі ўдараў абухом сякеры па галаве 55-гадоваму. Пасля чаго кінуў цела ў напоўнены вадой калодзеж у двары дома. Раніцай 4 лістапада паведаміў аб учыненым злачынстве аднавяскоўцу, той патэлефанаваў у міліцыю. Труп мужчыны з цялеснымі пашкоджаннямі ў вобласці галавы дасталі ля калодзежа.

Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

44-гадовы непрацуючы мужчына затрыманы і памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён быў судзімы за крадзеж і рабаванне.

Высвятляюцца ўсе абставіны забойства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула