БЕЛ Ł РУС

БАТЭ вылецеў у Іспанію на матч з «Валенсіяй»

6.11.2012 / 10:23

Самалёт з беларускім клубам вылецеў на матч 4-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» а 10-й раніцы.

На матч з «Валенсіяй» адправіліся 20 футбалістаў:

брамнікі — Андрэй Гарбуноў, Аляксандр Гутар,

абаронцы — Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Ягор Філіпенка, Аляксандр Юрэвіч;

паўабаронцы — Дзмітрый Бага, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Вадзім Курловіч, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Міхаіл Сівакоў;

форварды — Раман Васілюк, Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў.

У выязны спіс па стане здароўя не трапіў Філіп Рудзік. А Аляксандр Паўлаў учора паляцеў у Рым на паглыбленае медабследаванне з прычыны траўмы сцягна, атрыманай на мінулым тыдні.

Матч «Валенсія» — БАТЭ пройдзе ў сераду 7 лістапада. Пачатак у 22:45.

Становішча пасля 3 тураў: Баварыя — 6, БАТЭ — 6, Валенсія — 6, Ліль — 0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула