Новым міністрам абароны Расіі стаў Шайгу
Анатоль Сердзюкоў адпраўлены ў адстаўку пасля шэрагу карупцыйных скандалаў.
Сердзюкова ў арміі не любілі. Ён не кадравы вайсковец, і генералы за вочы называлі яго «дырэктарам крамы». Тым не менш, яму ўдалося правесці шэраг істотных рэформаў, асабліва сістэмы гаспадарчага забеспячэння войска, наскрозь пранізанага карупцыяй. У канцы кастрычніка стала вядома пра ператрусы па справе аб махлярстве ў падкантрольным міністэрству абароны холдынгу «Оборонсервіс», раду дырэктараў якога Анатоль Сердзюкоў узначальваў да 2011 года.
Сяргей Шайгу быў губернатарам Маскоўскай вобласці, а да таго — папулярным міністрам па надзвычайных сітуацыях. Ён амаль не мае шанцаў на тое, каб стварыць канкурэнцыю Пуціну й Мядзведзеву, бо па нацыянальнасці ён тувінец. Гэта, здаецца, важны матыў для прызначэння вайсковага міністра ў Расіі, дзе кагэбісцкі клан Пуціна пабойваецца канкурэнцыі армейскага клана.Папярэдні міністр таксама апрыёры не меў шанцаў стаць моцным лідарам, ён паходзіў з Пецярбурга, з