БЕЛ Ł РУС

Жыхары Віцебска падарылі бабулі на дзень нараджэння штраф з медвыцвярэзніка

6.11.2012 / 11:34

БелТА

48-гадовы жыхар Віцебскай вобласці з 23-гадовым сынам прыехалі ў Магілёў, каб павіншаваць з днём нараджэння маму і бабулю, якая жыве ў абласным цэнтры.

Аднак трапіць на ўрачыстасць не атрымалася: адзначаць свята мужчыны пачалі яшчэ ў дарозе.

Супрацоўнікі медыцынскага выцвярэзніка УУС Магілёўскага аблвыканкама падабралі п’яных сваякоў недалёка ад чыгуначнага вакзала. У мужчын не было з сабой ні грошай, ні падарункаў.

Імянінніцы замест таго, каб прымаць віншаванні, прыйшлося ехаць у медвыцвярэзнік і плаціць за кожнага па 250 тыс рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула