БЕЛ Ł РУС

Два чыгуначнікі скончылі жыццё самагубствам

6.11.2012 / 13:19

З розніцай у некалькі дзён два работнікі Беларускай чыгункі скончылі жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнікі.

2 лістапада ў 4.30 на прыпынку «Лакаматыўнае дэпо», кінуўшыся пад грузавы цягнік Брэст — Мінск, скончыў жыццё самагубствам брыгадзір Баранавіцкага лакаматыўнага дэпо, 44-гадовы жыхар Баранавічаў.

5 лістапада каля 23 гадзіны на перагоне Хлусава — Орша пад цягнік Масква — Гродна кінуўся 34-гадовы машыніст Аршанскага лакаматыўнага дэпо. Мужчына загінуў на месцы.

Па абодвух фактах следчымі органамі праводзяцца праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула