БЕЛ Ł РУС

Першы візіт Абама зробіць у М'янму

9.11.2012 / 08:47

Бі-Бі-Сі

Гэта азіяцкая краіна, кіраўнікі якой адмовіліся ад дыктатуры.

Першай замежнай паездкай прэзідэнта ЗША Барака Абамы пасля перавыбрання будзе візіт у М'янму. Ён стане першым амерыканскім прэзідэнтам у гісторыі, які наведаў гэтую краіну, паведамляе ВВС.

Ён сустрэнецца ў М'янме з лідэрам апазіцыі Аунг Сан Су Чжы і прэзідэнтам Тэйн Сэйнам.

Падчас свайго візіту ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі прэзідэнт Абама наведае таксама Тайланд і Камбоджу.

Урад Бірмы праводзіць у цяперашні час палітыку эканамічных, палітычных і сацыяльных рэформаў, якая сустракае падтрымку з боку адміністрацыі Абамы. Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан пабывала ў краіне з афіцыйным візітам у снежні мінулага года.

Абама возьме ўдзел у сустрэчы ў вярхах Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі ў Камбоджы.

Раней ЗША абвясцілі аб аднаўленні поўнамаштабных дыпламатычных адносінаў з М'янмай і прыпынілі дзеянне санкцый у адказ на вызваленне палітычных зняволеных і абранне Сан Су Чжы ў парламент.

Амерыка таксама збіраецца аслабіць забарону на імпарт тавараў з М'янмы, які застаецца важнейшы часткай амерыканскіх санкцый.

Аглядальнікі паказваюць, што адміністрацыя Абамы бачыць у пераменах у М'янме магчымасць супрацьстаяць кітайскаму ўплыву ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула