БЕЛ Ł РУС

Сірыйскую апазіцыю ўзначаліў умераны імам

12.11.2012 / 09:46

Адзін з вядучых ісламскіх святароў Дамаска, уцякач з Сірыі, абраны кіраўніком новай апазіцыйнай кааліцыі на сустрэчы ў Катары.

Муаз Хаціб карыстаецца рэпутацыяй умеранага прапаведніка. Ён быў імамам суніцкай мячэці Умаяд у Дамаску,

але збег з Сірыі ў ліпені пасля таго, як некалькі разоў падвергнуўся арышту.

За дзень да абрання Хаціба сірыйскія апазіцыйныя групы заключылі ў сталіцы Катара горадзе Доха пагадненне аб стварэнні адзінага органа, які аб’яднае фракцыі рознай палітычнай і рэлігійнай скіраванасці.

Шэйху Муазу Хацібу 52 гады. Як і яго бацька, ён узначальваў адну з галоўных мячэцяў Дамаска (хоць у маладосці вывучаў прыкладную геафізіку). Ён выступае за больш хуткае заканчэнне канфлікту ў Сірыі. У ліпені ён заявіў агенцтву Reuters: «Я хачу, каб народ Сірыі быў адзіны, як адна рука».

У сваёй прамове ў Дохе ў кастрычніку Хаціб заклікаў да палітычнага вырашэння крызісу, каб выратаваць Сірыю ад далейшага разбурэння.
Паводле яго пераканання, перамовы з прэзідэнтам Башарам Асадам «не выратуюць рэжым», але дазволяць зрабіць яго сыход менш балючым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула