БЕЛ Ł РУС

Трэцім супернікам хакейнай зборнай Беларусі на алімпійскай кваліфікацыі будзе каманда Украіны

12.11.2012 / 10:18

Нагадаем, што з 7 па 10 лютага 2013 г. зборная Беларусі правядзе кваліфікацыйны турнір на Алімпіяду-2014 у Сочы.

Да гэтага былі вядомыя два супернікі нашай дружыны ў адборачнай групе «F». Акрамя беларусаў, гаспадароў і славенцаў, за адзіную пуцёўку на галоўныя гульні чатырохгоддзя пазмагаецца таксама зборная Украіны.

Зборная Украіны выйграла хатні папярэдні алімпійскі адборачны турнір у групе H, перамогшы ў вырашальным матчы каманду Польшчы з лікам 5:1.

Становішча камандаў: 1. Украіна - 9 балаў (3 гульні), 2. Польшча - 6 (3), 3. Іспанія - 3 (3), 4. Эстонія - 0 (3).

Вызначыліся поўныя склады груп фінальнай алімпійскай кваліфікацыі:

Група D (Бітгхайм-Бісінген, Германія): Германія, Аўстрыя, Італія, Галандыя.

Група Е (Рыга, Латвія): Латвія, Францыя, Казахстан, Вялікабрытанія.

Група F (Военс, Данія): Данія, Беларусь, Славенія, Украіна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула