БЕЛ Ł РУС

У Гродне п'яная школьніца за рулём машыны пашкодзіла восем іншых аўтамабіляў

12.11.2012 / 11:38

У Гродне п’яная школьніца, сеўшы за руль і не ўмеючы кіраваць машынай, пашкодзіла восем аўтамабіляў.

Як распавялі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму. Увечары дзяўчыне патэлефанаваў сябар і паклікаў яе на вуліцу. У «Фальксвагене», у якім той прыехаў, яны на дваіх выпілі каля двух літраў піва.

Пасля гэтага 17-гадовая школьніца вырашыла сесці за руль, а сябар не пярэчыў.

Ледзь дзяўчына паспела завесці машыну, уключыць першую перадачу і прыбраць нагу з педалі счаплення, як «Фальксваген» стаў хутка набіраць хуткасць. Некіравальны аўтамабіль рвануў на стаянку, дзе былі прыпаркаваныя восем машын, сем з якіх цяпер падлягаюць рамонту.

Мяркуючы па пашкоджаннях, мінівэн то рухаўся наперад, то здаваў назад, і яму таксама трэба будзе рамонт.

Утрыманне алкаголю ў арганізме школьніцы амаль у пяць разоў, а ў яе 25-гадовага сябра — больш чым у тры разы перавысіла дапушчальную норму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула