БЕЛ Ł РУС

Раніцай у суд, увечары — на Чарнобыльскі шлях

25.04.2007 / 19:15

Праграма на 26 красавіка

А 10-й раніцы ў судзе Маскоўскага раёну пачнецца разгляд скаргі заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях». Яны не задаволеныя дзеяньнямі чыноўнікаў Менгарвыканкаму.

26 красавіка а дзясятай раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца разгляд скаргі заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях». Яны не задаволеныя дзеяньнямі чыноўнікаў Менгарвыканкаму.

Заяўнікі просяць суд адмяніць рашэньне чыноўнікаў, якія самавольна, без папярэдняга ўзгадненьня з арганізатарамі, зьмянілі маршрут і фармат масавай акцыі.

У заяўцы арганізатары «Чарнобыльскага шляху» плянавалі шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі.

Чыноўнікі дазволілі збор каля Акадэміі навук, а шэсьце да капліцы на вуліцы Карастаянавай, што каля плошчы Бангалор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула