БЕЛ Ł РУС

ЛДП пачынае выпуск партыйнай газеты «Правда Гайдукевича»

12.11.2012 / 14:32

Ліберальна-дэмакратычная партыя пачынае выпуск газеты «Правда Гайдукевича», паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 лістапада ў Мінску намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, ЛДП выступіла заснавальнікам новага выдання і ўжо выпусціла пілотны нумар газеты. «Зараз мы звяртаемся ў Міністэрства інфармацыі за рэгістрацыяй гэтага выдання. І да прэзідэнцкіх выбараў наклад гэтай газеты павінен дасягнуць 150.000 асобнікаў», — заявіў Гайдукевіч.

Ён адзначыў, што выпуск газеты — гэта «рэальная палітыка». «Нашы апазіцыйныя палітыкі спадзяюцца, што людзі ў вёсцы, бабуля Маня, праз інтэрнэт прачытаюць іх гучную заяву», — адзначыў Гайдукевіч.

Апазіцыя, паводле яго слоў, не падтрымлівае «нават тыя сродкі масавай інфармацыі, якія ёсць». «Ну, ёсць у іх 20 тысяч членаў ўсіх партый разам, чаму яны не падпішуць іх на „Народную волю“? Яны не робяць нават гэтага, бо іх не цікавіць рэальнае палітычнае жыццё», — мяркуе Гайдукевіч.

Пілотны нумар «Праўды Гайдукевіча» ўяўляе сабой чатыры паласы фармату А3 з поўнакаляровым друкам. Наклад нумару — 299 асобнікаў.
Ён прызначаны для бясплатнага распаўсюду. Адкрывае пілотны нумар інтэрв’ю са старшынёй ЛДП Сяргеем Гайдукевічам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула