БЕЛ Ł РУС

За год у Латвіі цэны выраслі на 1,6%, у Літве — на 3,1%, у Беларусі з пачатку года на 18%

12.11.2012 / 14:50

Nashaniva.com

У латвіійскай краме.

У кастрычніку гэтага года гадавы ўзровень інфляцыі ў Латвіі (г.зн. у параўнанні з кастрычнікам 2011 года) склаў 1,6%, у Літве - 3,1%, у Эстоніі - 4,1%.

У сваю чаргу ў параўнанні з вераснем 2012 года спажывецкія цэны ў Латвіі не змяніліся, у Літве -- панізіліся на 0,2%, а ў Эстоніі -- павысіліся на 0,2%.

У кастрычніку ў параўнанні з вераснем ў Латвіі больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 2,4%), прадукты і безалкагольныя напоі (на 1,2%), а патаннелі больш за ўсё паслугі сувязі (на 3,7%) і транспарту (на 1,4%).

У Літве больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 2,8%). У Эстоніі больш за ўсё падаражэлі адзенне і абутак (на 1,4%), прадукты і безалкагольныя напоі -- на 0,7%, паведамляе, базуючыся на звесткі дэпартаментаў статыстыкі, Telegraf.lv

У Беларусі, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, інфляцыя са студзеня 2012 г. склала 18,1%, прычым у параўнанні з вераснем 2012 г. цэны выраслі на 1,8%.

Больш за ўсё за месяц сярод прадуктаў падаражэлі: агародніна — на 29,3%, алей — на 5,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 3,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула