БЕЛ Ł РУС

Душыцелем дзяўчыны ў метро аказаўся 15-гадовы прасіцель міласціны

13.11.2012 / 10:25

Мінская міліцыя адшукала чалавека, які нядаўна сярод белага дня ледзь не задушыў дзяўчыну ў пераходзе метро, ​​паведамілі ў Фрунзенскім РУУС Мінска.

У міліцыі патлумачылі, што ім аказаўся жыхар Оршы 1996 года нараджэння.

На працягу некалькіх гадоў ён прыязджаў у Мінск і прасіў міласціну, у асноўным у вялікіх гандлёвых цэнтрах.
Але гэтым разам хлопец, паводле яго словаў, хацеў пайсці «на справу». На дзяўчыну ён напаў, каб адабраць сумачку.
Аднак усё скончылася няўдачай — хлопец збег, забыўшыся свой шалік, якім спрабаваў душыць пацярпелую.

Раней па гэтым факце была заведзена крымінальная справа па арт.339 КК (хуліганства), але зараз яна можа быць перакваліфікавана на арт.206 (рабаванне).

Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка ў падземным пераходзе станцыі метро «Маладзёжная».
Яго зафіксавалі камеры назірання ў пераходзе. Міліцыя апублікавала здымкі з камеры, што і дапамагло знайсці падазраванага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула