БЕЛ Ł РУС

60 еўрацэнтаў у гадзіну: мінімальны заробак індэксуецца на 12,4%

13.11.2012 / 10:44

У Беларусі мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 12,4%, як і ў папярэднім месяцы.
Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за кастрычнік не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі (жнівень 2012 года), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, месячны мінімальны заробак за кастрычнік гэтага года складае 1 млн. 109 тыс. 120 рублёў, пагадзінны мінімальны заробак -- 6 тыс. 580 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула