Паліцыя Беліза абвясціла ў панядзелак у вышук стваральніка камп'ютарнага антывіруса McAfee
Джон Мак-Афі
Паліцыя Беліза абвясціла ў панядзелак у вышук стваральніка камп'ютарнага антывіруса McAfee Джона Мак-Афі па справе аб забойстве, паведамляе Associated Press.
Яго месцазнаходжанне спрабуюць устанавіць для допыту ў якасці сведкі.
Праваахоўныя органы Беліза маюць намер высветліць абставіны гібелі амерыканца Грэгары Фола,які таксама жыў у гэтай краіне і нібы скардзіўся на паводзіны Мак-Афі, які быў яго суседам.
У красавіку ў доме Мак-Афі ў Белізе праводзіўся ператрус. Паліцыя шукала наркотыкі, стваральнік камп'ютарнага антывіруса быў затрыманы, але потым адпушчаны без выстаўлення абвінавачванняў.