БЕЛ Ł РУС

КДБ затрымаў наваполацкага актывіста: вінавацяць у здрадзе дзяржаве

13.11.2012 / 11:37

У Віцебскай вобласці прайшлі затрыманні дэмакратычных актывістаў. Пра гэта паведаміла каардынатарка БХД па вобласці Таццяна Севярынец.

Паводле яе словаў, 8 лістапада ў Віцебску быў затрыманы грамадскі актывіст Андрэй Гайдукоў з Наваполацка, затым у Полацку – сябар БХД Ілля Багданаў. Апошні неўзабаве быў вызвалены пад падпіску аб неразгалошванні,

Андрэя Гайдукова ж 11 лістапада даставілі ў СІЗА КДБ у Мінск. Як паведамляецца, яго вінавацяць паводле артыкула 356 Крымінальнага Кодэкса – здрада дзяржаве.

Што стала прычынай затрымання і ў чым канкрэтна вінавацяць актывіста невядома.

У СІЗА КДБ вазілі таксама і Іллю Багданава, а ў яго дома праводзілі ператрус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула