БЕЛ Ł РУС

Спынілі кантрабанду нацысцкіх узнагарод

13.11.2012 / 14:34

КМ

У пункце мытнага афармлення «Пясчатка» затрымалі партыю антыкаварыяту. Беларус спрабаваў нелегальна ўвезці з Польшчы вайсковыя ўзнагароды. Сярод іх

балгарскі медаль «За адвагу» 1915 года, нацысцкія крыжы, нямецкі медаль «За зімовую кампанію 1941/1942».

У рэчах мужчыны знайшлі таксама пяць бінокляў і тры футаралы да іх, пісталетную кабуру, два нажы. Як паведаміў затрыманы жыхар Магілёва, гэты антыкварыят ён набыў у Беластоку за 800 даляраў для прыватнай калекцыі.

Усе рэчы накіраваныя на экспертызу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула