БЕЛ Ł РУС

Эрык Клэптан прадаў гадзіннік за $3,5 млн

13.11.2012 / 15:11

Плацінавы наручны гадзіннік, якія належыў знакамітаму музыку Эрыку Клэптану, прадалі на таргах «Christie’s» у Жэневе.

Рэч, створаную швейцарскай кампаніяй «Patek Philipp» у 1987 г., купілі за 3,6 млн даляраў. Новым уладальнікам гадзінніка стаў ананімны пакупнік з Азіі.

Раней плацінавы гадзіннік з «вечным календаром» і фазамі месяца прадаваўся на таргах у 1989 г. Тады за яго выручылі 250,9 тыс. даляраў.

У 2011 г. Эрык Клэптан прадаў свае гітары. Тады музыка выгандляваў 2,2 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула