Востраў Мэн далучыўся да санкцый супраць Лукашэнкі
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада вострава.
У дакуменце, які прыводзіць сайт gov.im, нагадваецца пра абмежавальныя захады ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, якія датычныя да рэпрэсій супраць насельніцтва. Таксама ў ім пералічаныя кампаніі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі.
Дакумент абавязвае ўсе фінансавыя ўстановы выспы спыніць адносіны з чыноўнікамі і фірмамі з «чорнага спісу», а таксама замарозіць іх рахункі.
Мэн — кароннае валоданне Вялікабрытаніі; знаходзіцца ў Ірландскім моры паміж Ірландыяй і Вялікабрытаніяй. Плошча — 572 км². Востраў Мэн — адзін з найбуйнейшых афшорных цэнтраў Еўропы і свету. Ён не ўваходзіць у ЕС.
- Нагадаем, Рада міністраў ЕС падоўжыла санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу. Санкцыі ўведзеныя