БЕЛ Ł РУС

Шаленства ў Мазалях і Плянце (Салігоршчына)

26.04.2007 / 11:49

На тэрыторыю Гоцкага ляснiцтва, што ў Салiгорскiм раёне, накладзены каранцiн.

На тэрыторыю Гоцкага ляснiцтва, вёскi Мазалi i Плянта, што ў Салiгорскiм раёне, накладзены каранцiн.

На падобную меру прыйшлося пайсцi вымушана. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, вiной усяму — лiсы, што былi забiты на згаданай тэрыторыi: у гэтай дзiкай жывёлы пацвердзiўся дыягназ «шаленства». А таму Салiгорскiм райвыканкамам i было прынята адпаведнае рашэнне. Зацверджаны таксама i план мерапрыемстваў па лiквiдацыi шаленства. Зараз праводзяцца мерапрыемствы па дадатковай прышчэпцы хатняй жывёлы ў зоне каранцiна. На шчасце, сярод жыхароў вёсак не выяўлена пацярпелых ад кантактаў з шалёнымi жывёламi. Каранцiн прадоўжыцца да 20 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула