БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе сустрэча з чэмпіёнкай свету?

16.11.2012 / 13:14

Неаднаразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і Беларусі па тайскім боксе Кацярына Вандар’ева вырашыла дапамагчы дзецям, выставіўшы на дабрачынны аўкцыён «Мае сэнс» сустрэчу з сабой.

Інфармацыю пра тое, у якім менавіта фармаце пройдзе сустрэча, дзяўчына пакуль трымае ў сакрэце: гэта можа быць сустрэча ў кавярні, запрашэнне на баі або дэманстрацыя сакрэтных прыёмаў, паведамляе pressball.by.

На сайце дабрачыннага аўкцыёну за сустрэчу са спартсменкай вызначаная першапачатковая стаўка — 777 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула