БЕЛ Ł РУС

Офіс у «Вясны» адбяруць 26 лістапада

17.11.2012 / 12:59

Nashaniva.com

26 лістапада (панядзелак) адбудзецца канфіскацыя маёмасці і офіса зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» (пр-т Незалежнасці 78а-48).

Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая атрымала ліст з суда Першамайскага раёна Мінска за подпісам судовай выканаўцы А.Рандзевіч.

Офіс «Вясны» — гэта кватэра, якая належала Бяляцкаму. Самога Бяляцкага асудзілі на чатыры з паловай года турмы, нібыта за нясплату падаткаў. Праваабаронцы і сусветная супольнасць лічаць справу палітычнай. Алесь Бяляцкі збіраў грошы для дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі іх іх сем’ям.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула