БЕЛ Ł РУС

Справу Пачобута працягнулі на месяц

21.11.2012 / 10:07

Nashaniva.com

Папярэдняе следства па справе гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута працягнута яшчэ на адзін месяц — да 21 снежня.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Паводле яго слоў, для таго каб даць аб’ектыўную прававую ацэнку, праводзяцца лінгвістычныя даследаванні рознымі экспертамі.

Пачобут абвінавачваецца ў паклёпе на прэзідэнта на падставе часткі 2 артыкула 367 КК.

Пачобут не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся даваць паказанні следству.

Праваабарончыя структуры і Еўрасаюз асудзілі беларускія ўлады за чарговы крымінальны пераслед журналіста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула