БЕЛ Ł РУС

Брытанская каралева святкуе 65-годдзе вяселля

21.11.2012 / 10:48

Лізавета і Філіп у дзень вяселля.

Брытанская каралева Лізавета II і герцаг Эдынбургскі прынц Філіп святкуюць 65-гадовае вяселле. Лізавета II стала першым брытанскім манархам, які пражыў у шлюбе так доўга, піша «The Telagraph».

Жалезнае, ці як яго называюць у Брытаніі — сапфіравае вяселле, каралева і яе муж святкуюць у вузкім коле родных.

Прынцэса Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам у 1939 г. Тады будучай каралеве было ўсяго 13 гадоў.

Філіп у той час быў марскім кадэтам і яму было даручана суправаджаць дачок караля Георга VI падчас наведвання Дартмуцкага марскога каледжа.

Разам са сваёй будучай нявестай Філіп тады згуляў у кракет. Пазней — у гады вайны — яны сталі пісаць адзін аднаму лісты.

Пара заручылася 20 лістапада 1947 г. у Уэстмінстарскім абацтве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула