БЕЛ Ł РУС

Выбух балона на міні-рынку ў Брэсце

22.11.2012 / 09:34

У Брэсце 21 лістапада адбыўся пажар і выбух газавага балона на міні-рынку камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Прыгранічны сэрвіс».

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, па нумары 101 у 10.40 ад відавочцы паступіла інфармацыя аб гэтым здарэнні на вуліцы Сяброўскай.

Ратавальнікамі, якія прыбылі праз дзве хвіліны да месцы выкліку, было ўстаноўлена, што ўнутры металічнага гандлёвага павільёна адбываецца гарэнне. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС у павільёне адбыўся выбух пяцілітровага газавага балона цеплаабагравальніка замежнай вытворчасці.

На гандлёвым аб’екце людзей не было. Яго арандатар знаходзілася на тэрыторыі рынку.

Пажар быў патушаны за шэсць хвілін. Агнём пашкоджана маёмасць і ўнутраная аддзелка павільёна, а таксама аколкамі газавага балона, які ўзарваўся, — ралета размешчанага насупраць гандлёвага павільёна.

Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

Як нагадаў Машноў, ноччу 17 лістапада ў Брэсце адбыўся пажар у металічным гандлёвым павільёне на тэрыторыі адкрытага рэчавага рынку ТАА «Лагуна». Тушылі пажар каля гадзіны.

Агонь знішчыў маёмасць і ўнутраную аддзелку, пашкодзіў дах у павільёне, а таксама маёмасць і ўнутраную аддзелку павільна, што знаходзіўся побач. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула