БЕЛ Ł РУС

Прадавец крамы аддаваў знаёмым тэлевізары за паўцаны, а грошы браў сабе

22.11.2012 / 10:50

Суд Ленінскага раёна Магілёва вынес прысуд 24-гадоваму хлопцу.

Першы выпадак адбыўся ў лютым. Малады чалавек — прадавец недзяржаўнай крамы — прапанаваў знаёмаму набыць са зніжкай 50% нібы па акцыі вадкакрышталёвы тэлевізар «Самсунг» коштам больш за 4 млн. рублёў. Той пагадзіўся і атрымаў мадэль усяго за 2 млн. рублёў. Атрыманыя грошы прадавец забраў сабе.

У канцы лютага прыяцелю быў прададзены тэлевізар той жа маркі і за тую ж суму, а затым яшчэ аднаму чалавеку тэлевізар «Самсунг» коштам каля 6,5 млн. рублёў за 4 млн., а тэлевізар на 4 млн. рублёў — за 2 млн. рублёў.

Атрыманыя грошы ў касу таксама не трапілі. Хлопец іх прысвоіў.

Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым у злачынствах і пакараў пазбаўленнем волі на два гады і адзін месяц з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем, рэалізацыяй матэрыяльных каштоўнасцей у сферы гандлю тэрмінам на два гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула