БЕЛ Ł РУС

Слуцкі збройны чын будуць святкаваць паездкамі й мітынгам

22.11.2012 / 11:52

КХП-БНФ правядзе ўрачыстасці ў нядзелю 25 ліістапада.

Намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі паведаміў, што з Мінаблвыканкама быў атрыманы дазвол на правядзенне падарожжа з заездамі ў вёскі Семежава, Вызна і Грозава, а таксама на мітынг у Слуцку.

«Мы правядзем святкаванне традыцыйна, як гэта адбывалася апошнія 10 гадоў. У кожным з пунктаў нашага маршруту адбудзецца ці то маленькае шэсце, ці то ўрачыстыя выступы. Мы гэта зробім для таго, каб ушанаваць памяць герояў слуцкага паўстання», — сказаў сп. Беленькі.

Партыя БНФ таксама падавала заяўку за подпісам старшыні Аляксея Янукевіча на правядзенне ў Слуцку і ваколіцах памятных ўрачыстасцяў. Яны мусяць адбыцца 1 снежня.

Адказу са Слуцкага гарвыканкама пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула