БЕЛ Ł РУС

У Мінску прастытутка абакрала кліента, але ён папярэдне запісаў візіт на вэб-камеру

22.11.2012 / 15:38

У Фрунзенскае РУУС сталіцы некалькі дзён таму звярнуўся жыхар Мінска і расказаў, што ў яго з кватэры знікла 800 даляраў.

Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні ён запрасіў дамоў дзяўчыну, з якой пазнаёміўся каля адной са сталічных гасцініц.

Пасля аказання адпаведных паслуг госця акрамя аплаты прыхапіла з сабой яшчэ і 800 даляраў.

Факт крадзяжу мужчына выявіў толькі на наступны дзень і прынёс у міліцыю відэазапіс учыненага злачынства.

Зафіксаваць момант злачынства ўдалося дзякуючы выпадкова ўключанай веб-камеры камп'ютара.

Прыкметы прастытуткі былі перададзеныя ўсім міліцэйскім нарадам, і праз некалькі гадзін падазроная была затрымана. Ёю аказалася 28-гадовая мінчанка, якая неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за прастытуцыю і дробныя крадзяжы. Цяпер ёй давядзецца адказаць за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула