БЕЛ Ł РУС

Затрыманы былы палітвязень Сяргей Казакоў

22.11.2012 / 15:55

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску.

Казакова затрымалі ў раёне станцыі метро «Партызанская», калі ён раздаваў мінакам газеты «Хартыя’97».

Пра гэта Сяргей паспеў паведаміць па тэлефоне праваабаронцам. Разам з ім супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку «ЕБ» Валянціну Цюраву.

Маладыя людзі знаходзяцца ў УУС Партызанскага раёна. У чым з абвінавачваюць, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула